Творчасць Расціслава Бензярука
Понедельник, 9.05.2011 15:24. Рубрика: Вершы
Беларусачка
Розных кветачак у полі
Расцвіло нямала.
У прыполік
Наша Поля
Зранку іх збірала.
У вянку прыбегла ў хату
Прыгажуня русая.
Пахвалілі мама з татам:
– Наша беларусачка!
Бусел
Зноў вясна. Я весялюся,
Што крыляе белы бусел
Да гняздоўяў Беларусі.
Зычным клёкатам за працу
Заклікае дружна брацца,
Памнажаць сабе багацце.
Ганарымся мы Айчынаю,
Гаспадарку ладзім самі –
І пад крыламі буслінымі
Будзем жыць заможна з вамі.
Шчупак
Без прынады, проста так,
Трапіў на кручок шчупак.
Стала млосна шчупаку,
Як пакінуў ён раку,
Дзе жыруюць дзень пры дні
Карасі і акуні,
Дзе падводны ўвесь народ
Дружна водзіць карагод.
Памажыце шчупаку:
Кіньце зноў яго ў раку,
І насельнікі вады