Четверг, 31.10.2019 11:45. Рубрика:
Вершы
Пад Птушыным Шляхам
Шлях вужоў у вырай.
Збожжа ўсё пад дахам,
Дождж гучыць, як ліра.
На ключы замкнула
Галка дзіва-лета
І крылом махнула
Роднаму сусвету.
І на журавіны
Час прыйшоў балотны,
У зіме-краіне
Сцішаць нам самоту.
Аксана Спрынчан