Ураджай
Понедельник, 28.10.2019 09:07. Рубрика: Лicт у рэдакцыю
У бабулі ў агародзе кавуны
Незвычайнай даўжыні і шырыні.
Назірае за раслінай пільна бык.
Ласавацца кавунамі ён прывык.
На суседняй градцы спеюць гарбузы,
І рудыя, і рабыя ў іх пузы.
— Жоўты, жоўты, так навошта пасыцеў?
Ты не змесцішся ні ў водным жываце!
Напячэ бабуля ў печцы гарбузоў,
А астатнія — у каморку, пад засоў.
Вельмі добры гэтым летам ураджай.
Кліча ўнука: “Сцёпка, у госці прыязджай!
Пакаштуеш — так салодка! Смаката!
А як весела гарбуз з гары катаць!”
Уявіў Сцяпан забаву: “Што ж, дабро.
Я тады яшчэ паклікаю сяброў”.
Як завецца гэта вёска, любы край?
У Парэчча наша, дружа, прыязджай!
Ларыса Ганчарова