Хвост
Среда, 2.10.2019 16:08. Рубрика: Вершы
Знайце: нашага паўліна
Паважаць усе павінны!
Хоць на сушы ён жыве,
А пад ветразем плыве.
Гэты ветразь, нібы веер,
Надзімаў паўліну вецер.
Па двары ідзе наўпрост —
На ўвесь двор паўлінаў хвост:
Гэтак веер распусціўся —
На двары ледзь сам змясціўся!