Мая Беларусь
Дарагія сябры, паглядзіце, які цудоўны ліст прыйшоў да нас! Мы шчыра радуемся кожнаму вашаму радку і малюнку. Чакаем вашых новых работ!
“Паважаная рэдакцыя!
З “Вясёлкай” мы знаёмыя ўжо другі год. Выпісаць часопіс нам параіла наша настаўніца Алена Міхайлаўна Таміла, і цяпер усім класам мы чытаем вершы і апавяданні, адгадваем загадкі і рэбусы, з кожным нумарам “Вясёлкі” пазнаём нешта новае і цікавае пра нашу Беларусь. І гэта нам вельмі падабаецца!
Дасылаем у часопіс верш пра нашу малую радзіму, які склалі з дапамогай нашай настаўніцы, а таксама малюнкі да яго. Спадзяёмся, што Васю Вясёлкіну яны спадабаюцца”.
Малой радзіме прысвячаецца
Ліпнішкі, вёска мая,
Радзіма мая дарагая!
Усім сэрцам люблю цябе я,
І верш для цябе я складаю.
Хачу я ўсім расказаць:
Ты — найпрыгажэйшая ў свеце,
Што мне даражэй ты за ўсё
На нашай вялікай планеце.
Люблю я над рэчкаю вербы,
Люблю салаўёў галасы,
Люблю я прайсціся па лузе,
Дзе кветачкі дзіўнай красы.
Ліпнішкі, вёска мая,
Мая незвычайная казка!
За тое, што я тут жыву,
Прымі мой паклон, калі ласка!
3 “Б” клас,
Іўеўскі раён,
Ліпнішкаўскі д/с-СШ