Страх
Не паспела дзіця нарадзіцца на свет Божы, як адразу ў яго маленькую душу пасяліўся Страх. І адкуль ён толькі ўзяўся — Страх гэты? Сядзіць ды падбухторвае дзіця:
— Крычы, а то маці пойдзе некуды і ты застанешся галодны!
Дзіця : — А-а-а-а-а, — давай раўсці, а маці падыйдзе да яго, возьме на рукі ды і скажа ласкава:
— Чаго ты крычыш дурненькі, тут я, тут і нікуды ад цябе не пайду, не пакіну, супакойся!
Дзіця змаўкае… а Страху зноў няймецца, зноў палохае.
І што толькі ён — страх гэты не вырабляў з дзіцём. А той раве і раве. Змучыў маці ушчэнт. А калі дзіця захварэла Страх наогул перабраўся ў сэрца маці. І тая бедалага падалася страху. Рукі сабе ламае, голасна лемантуе . А Страх усё разрастаецца. І так ужо яму хораша. Што і сказаць нельга.
А вось прыйшоў урач паглядзеў дзіця. Прапісаў лекі. Дзіця здаровае. Маці ўсміхаецца. Куды Страх падзеўся? Малое ўжо ўстаць хоча, а Страх сваё:
— Не ўставай! Пляснешся!
А малому да ўсяго цікаўнасць. Ручкі цягне, на ножкі стаць хоча. Устала. Стаіць. Хістаецца.
А страх яму:
— Вось зараз паляцім. Ай паб’емся.
Малое тэп-тэп і пайшло па хаце.
Страх занепакоіўся! Чым большым робіцца дзіця, тым меньшым робіцца яго Страх. Асабліва вольна сябе адчувае Страх у начы. Наганяе малому ў галаву розных думак: і пра ваўка, і пра здань несусветную, і пра нешта ў цёмным куце, што сядзіць і цікуе за ім. І пад коўдру хаваўся малы і вочы заплюшчваў, а Страху радасць.
—Мой малы, мой, нікуды ад мяне не дзенецца. —думае.
Дзіця засыпае і страху няма чаго рабіць і ён таксама ідзе наўпакой. Зрэдку ў сне да дзіцяці прыходзіць, але там яму добранька дастаецца, то дубцом, то кійком, а то і проста кулаком. Уцякае Страх з дзіцячых сноў!
А ў дзень не-не ды зноў прыходзіць. Час ідзе, дзіця расце і з страхам ў яго змагацца, часам і перамагае, але Страх хітры, з’яўляецца тады, калі яго нават і не чакаюць. Раптоўна! Але дарослыя дапамагаюць малому і той перадольвае Страх..
— Чакай зла, — думае Страх — падпільную я цябе, калі побач наогул нікога не будзе. І памагчы табе будзе каму.
А час-гарэза ўсё ідзе і ідзе і не дае спыніца цябе. Дзіця ўжо амаль што вырасла, але яшчэ пакуль дзіця. Чакае Страх сваей часіны, каб назаўсёды пасяліцца ў дзіцячай галаве, а можа ў сэрцы — хто ведае.
І вось Страху здалося, што часіна настала. Ішоў малы пад вечар лесам. Грыбы ўжо сам хадзіў збіраць. Раптам неяк усё змеркла. З-за хмар і сонца не відаць. Пярун-маханка, навальніца, а вунь у горадзе ругай і кладня… Навокал ціх, ціха стала струменіць дождж нібы з вядра, ды раптам штось заскражытала. Ды так жалабна, бы з мальбою, заве каб хтось памог яму.
Малы сагнуўся, а Страх рады! “Цяпер ты мой, цяпер ты мой. Ну што спыніўся, ці мо і ногі ўжо не йдуць?” Ды, што гэта ?і Малой ідзе і не да кладні, а ўздоўж берага ідзе. Цікуе ён адкуль гучыць енк , і хто просіць дапамогі. Ды вось жа вось — шчанок да берага прыстаў . Дзярэ ён лапкамі зямлю, а вылезці ніяк не можа. Круты і слізкі бераг той.
А Страх у галаве свіркоча —“ Нялезь, сарвешся! Ніхто табе не дапаможа. Са шчанком табе хана. Сарвешся, бераг слізкі, слізкі. Ідзі дамлў пакуль жывы , бо шчэ прастудзішся, глядзі дасць маці добрых наганянак. Адзін нікуды больш не пойдзеш! Сядзець у хаце будзеш ты!”
Дзіця не слухаецца Страха, на бераг жыватом лажыцца і цягне рукі к шчанку. А той нібы ўсё разумее, стараецца з нямалых сіл і гэтак жаласна скугоча, што слёзы ў хлопца пацяклі, ці можа дождж цячэ па твары.
“Давай жа лапку, ну давай. Табе я зараз памагу. Ды ціха ты, не вырывайся. Цябе я ўжо не адпушчу. “
І вось на беразе дрыжаць два “шчанюкі”, але ж і радыя абодва, але хто болей не відаць.
А дзеж той Страх? Куды падзеўся? Нідзе яго ўжо не відаць.
Па кладцы хлопец крочыць смела, а на руках яго — сябрук, хоць і дрыжыць , а не ад страху, худчэй ад радасці уражыць.
Бачыць Страх, што нізасталося яму мейсца ні ў галаве, ні ў сэрцы хлопца… Вырашыў як можа хутчэй шукаць сябе новую ахвяру. Можа Страх да цябезавітаў?