Бусяўкі
Среда, 11.09.2019 08:21. Рубрика: БУСЯ
***
Мы з катом ідзём у краму.
Яйкі купім і смятану.
Малако, муку, кефір.
Мама зладзіць блінны пір!
***
Козлік, козлік,
Залатыя рожкі!
Падары мне, козлік,
Белыя панчошкі!
Цёплыя панчошкі,
Каб не мерзлі ножкі!
***
На сукенцы ёсць кішэнька,
А ў кішэньцы — карамелька.
А ў татавай кішэні,
Мабыць, поўна карамелі!
***
Я не буду сумаваць,
Буду ўсміхацца!
З сонечным праменьчыкам
За руку вітацца!
***
У мяне ёсць апельсін.
Я адна і ён адзін.
Ведаю яго хітрынкі —
схаваў долькі-апельсінкі.
Скурку хутка абяру я,
Маму з татам пачастую.
***
Коцік нешта не вуркоча
І гуляць са мной не хоча.
Сцішыўся ў куце за кветкай:
Ён палюе на катлетку!
Наталля Бучынская