Вторник, 10.09.2019 10:37. Рубрика:
Навіны "Вясёлкi"
Ю
Буся, мовавед цікаўны,
Як заўсёды, трапна, спраўна
Словы з Ю тлумачыў так:
“Хлопец юны — то юнак,
Юнае дзяўчо — юначка.
Гэта ясна ўсім, няйначай.
А вось словы юнга, ютра,
Юшка, ювелір і юмбрык
На малюнку адшукайце,
Тлумачэнні ўсім ім дайце”.
Тэкст Святланы БОГУШ