Папугай Гоша
Вторник, 3.09.2019 11:10. Рубрика: БУСЯ
Мне купілі папугая.
Ён са мной не размаўляе.
Паглядае птушка коса
Ды дзяўбе з талеркі проса.
— Ну скажы хоць слова, Гоша,
Ты ў мяне такі харошы.
Для цябе ў мяне ёсць казка.
Вось, паслухай, калі ласка…
Зноў маўчыш. Паслухай вершы.
Ты ж разумны, самы лепшы!
Кожны дзень з ім размаўляю,
Словы й зноў я паўтараю.
У адказ мне — шчабятанне.
Раптам чую: “Прывітанне”.
Вольга Любашына