Крыжаванка
Четверг, 15.08.2019 16:53. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Заданні для крыжаванкі:
1.У гэтым месцы дзеткі ўлетку адпачываюць і весела бавяць час.
2. Гэтую расліну, якая расце на рэчцы ці на балоце, збіраюць на Сёмуху.
3. Дрэва ці куст, зацвітае ў чэрвені.
4. Смаката, якую збіраюць пчолкі.
5. Калючы звярок.
6. Між ялінак – скок ды скок –
Скача вельмі вёртка
Грыб нясе ў свой дамок
Рыжая …….
7. Вельмі смачная рыба — смажаны, заліўны ….
8. Вялікая рагатая жывёла ў белых панчохах.
9. Расліна без кветак, але ў народзе лічаць, што раз на год яна цвіце.
10. Смачныя ягады на бабулінай градцы.
11. З гэтай кветкай, што зацвітае ў чэрвені, параўноўваюць гожую дзяўчыну.
12. Другі летні месяц.
АДКАЗЫ!
- Лагер.
- Аер.
- Акацыя.
- Мёд.
- Вожык.
- Вавёрка.
- Карп.
- Лось.
- Папараць.
- Клубніцы.
- Півоня.
- Ліпень.