Бусева школка. Фігуры
КВАДРАТ, ПРАМАВУГОЛЬНІК, РОМБ
Вітаю, мой разумнік! Ты ведаеш ужо шмат фігур — і авал, і круг, і трохвугольнік, а сёння я хачу табе расказаць пра новыя чатырохвугольныя — квадрат, прамавугольнік і ромб. Нам ізноў спатрэбіцца аловак і папера. Гатовы? За справу!
Як прамую нарысуеш,
А пад ёй ляпі такую ж,
Дзве з бакоў — ты хлопец здольны —
Вось табе прамавугольнік!
У нас атрымалася новая фігура — прамавугольнік. Прамавугольнік так называецца праз тое, што ў яго ўсе вуглы — прамыя. Ёсць яшчэ адна фігура, у якой роўныя не толькі вуглы, але і ўсе бакі аднолькавыя. Такая фігура мае назву квадрат. Паглядзі на малюнак і дамалюй квадраты.
І апошні чатырохвугольнік на сёння — ромб, загадкавы і магутны. Ромб — гэта таксама квадрат, але вуглы ў яго — вострыя, а не прамыя. Ромб можна атрымаць з двух трохвугольнікаў.
А цяпер заданне — знайдзі на малюнку чатырохвугольнікі і размалюй квадраты чырвоным колерам, прамавугольнікі — жоўтым, а ромбы — зялёным.
Да сустрэчы, даражэнькі!