Вершы Ніны Кісялёвай
Среда, 17.07.2019 19:41. Рубрика: БУСЯ
Камячок
Ф’ю-фі-фі! Ф’ю-фі-фі! —
Свішчуць спрытныя шпакі.
Надзімаюць шчочкі,
Падобны на чаўночкі.
Я пачула той свісток,
Аж разявіла раток,
Думала — музыка
Па скрыпцы водзіць смыкам.
Падышла бліжэй да грушы,
Навастрыла свае вушы,
Бачу — скача камячок
Са шпакоўні на сучок.
Матыў
Ціў-ціў-ціў! Ціў-ціў-ціў! —
Пачулася ў лесе.
“Хто вядзе такі матыў?” —
Спыталася Алеся.
“Заціўкала сінічка”, —
Сказала ёй сястрычка.
“Я хачу яе злавіць,
Мусіць, хоча яна піць”.
Нельга птушачак лавіць,
Самі знойдуць яны піць.
На лістках ці на траве
Птушка роску сабярэ.
Пазбірае машкару,
Што псуе дрэўцам кару.
Дрэўцы будуць падрастаць,
Ў лесе мы — адпачываць.