Глушэц
Вторник, 16.07.2019 17:36. Рубрика: Вершы
Кажуць, што глушэц глухі.
Верыць не хачу я!
Пад нагой сучок сухі
Хрусне — ён пачуе.
Толькі ёсць адзін закон
У натуры гнуткай:
Як на ток выходзіць ён,
Робіцца нячуткі.
Як прачнецца ў ім баец
Ды як затакуе —
Вось тады ўжо ён глушэц:
Сам сябе не чуе.
І калі спяваць пачне
Звонкім ранкам веснім,
Ён, нібы ў чароўным сне,
Чуе толькі песню.
Вось тады хоць падпявай —
Слых як расцярусіць:
Не заўважыць! Падбягай —
Слухай і любуйся!..
Кажуць, што глушэц глухі.
Глупства! Пэўна знаю:
Глухату ён у імхі
Ад людзей хавае.
Васіль Зуёнак