Кій
Понедельник, 15.07.2019 21:00. Рубрика: БУСЯ, Калонка галоўнага рэдактара
Казка-забаўлянка пра літары
У алфавіце І служыла злучнікам. Злучала літары. Складвала з іх словы.
Аднойчы А, І, Б, сядзелі на коміне. Ды раптам А ўпала, Б прапала. Засталася І. Сумна стала, пайшла І шукаць новых сяброў.
У алфавіце па суседству з ёй жылі літары Й, К.
— Давайце сябраваць, — прапанавала ім І.
Пагадзіліся Й, К. І паставіла ўперадзе сябе К, а ззаду — Й. Утварылася слова КІЙ.
Іра кіем выганяе казу з капусты:
— Ідзі, каза, карміся канюшынай.
Міша сеў на кій, як на каня, катаецца. Іржэ скакун пад ім.
Міша крычыць:
— Імчы, мой Канёк-Гарбунок, у космас!
У бабы Каці балелі ногі. Яна хадзіла і абапіралася на кій.
Усім спатрэбіўся кій.
Уладзімір Ліпскі