Четверг, 11.07.2019 11:56. Рубрика:
БУСЯ
Свісток арбітра — зноў гульня.
Малюнак Анастасіі Смародзіны
На полі звонкі мяч.
А на трыбуне хлапчаня
Хвалюецца, хоць плач.
Яму б на поле! Ля варот
Хоць крыху пастаяць.
Адкрыў шырока хлопчык рот,
Мячы можна ўкідаць.
Галкіпер ён, хоць і малы.
Ён хоча мяч узяць.
Ён нават тату ў двары
Пачаў перамагаць!
Жанна Сарэнкова