Среда, 10.07.2019 20:47. Рубрика:
Вершы
“Адвеку хлеб, —
мяне вучыла мама, —
патрэба ўсіх патрэб”.
Аднак і кнігі для людзей таксама —
Надзённы хлеб.
Дзе б ні жылі —
ці ў вёсцы, ці ў сталіцы —
Без кніг не можам мы…
Нібы буханкі хлеба,
на паліцы
Стаяць тамы.
Уладзімір Скарынкін