Вершы юных талентаў Мядзельшчыны
Понедельник, 8.07.2019 16:30. Рубрика: БУСЯ
Анастасія Вербіловіч
На маёй Радзіме
Ярка свеціць сонца,
Самы цёплы ветрык
У маёй старонцы.
І сады духмяныя,
Песні птушак звонкія,
Вельмі закаханая
Я ў сваю старонку!
Юлія Курцэвіч
Матуля
Сонечным летам,
Зімой і вясною
Шчырае сэрца матулі
Са мною.
Цёплыя рукі матулі,
Як промні,
Я назаўсёды з дзяцінства
Запомню.
Улад Роўда
Слон
Па цёплай, светлай Афрыцы
Гуляў вялікі слон.
Цямней ён быў за воблачка
Ўсяго на нейкі тон.
Усе яго баяліся,
Ўцякалі, як маглі.
Але не папугай, якога
Мы ў Афрыцы знайшлі.
Пыталіся ўсе ў яго:
“Чаму ты не хаваешся?”
Адказваў нам рашуча ён:
“Я ежай не з’яўляюся!”
Вершы ўдзельнікаў гуртка “Спробы пяра” гімназіі-інтэрната г. Мядзела, кіраўнік Вікторыя Сяклюцкая.