Четверг, 4.07.2019 19:24. Рубрика:
Вершы
Нібыта засланкай,
Бабахнуў
Над лесам гром —
І родны край,
Дажджом абмыты,
Зноўку пахне,
Як свежы каравай.
Пярэстым ручніком
Накрыты,
Дыміцца,
Робіцца смачней.
І неба свеціцца
Блакітам
Матуліных вачэй.
Уладзімір Скарынкін