Вершы на памяць
Понедельник, 1.07.2019 11:53. Рубрика: БУСЯ
Каля поўнае крынічкі
Пахаваліся сунічкі
Пад сцяблінкі і лісты
I за ельнічак густы.
З раніцы да ночкі
Бомкаюць званочкі,
Галасочкам тонкім
Клічуць іх рамонкі.
Сяргей Грахоўскі
Бярозы, сосны, верасы
Бярозы, сосны, верасы,
Вятрам і сонцу даспадобы, —
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы роднае аздобы.
Алег Лойка
Добры дзень, лета!
Разнатраўе, разнаквецце,
Пчол гудзенне, медазбор,
Цёплы і ласкавы вецер,
Люстраная гладзь азёр.
Ранкам росным, сонца поўным
З вышыні нябёс удзень
Запяяў спявак цудоўны:
«Лета, лета, добры дзень!»
Якім Алоўкін