Беларусь спартыўная!
Чэрвень. 2030 год. Рэспубліка Беларусь. Я – студэнт універсітэта фізічнай культуры. Горад Мінск. Стадыён “Дынама”. Тут праходзіць цырымонія адкрыцця Чэмпіянату свету па футболу 2030 года.
Беларусь упершыню за ўсю сваю гісторыю стала краінай-гаспадыняй сусветнага чэмпіянату па футболе. Мундыяль – гэта самы папулярны спартыўны турнір. Наша краіна арганізавала спаборніцтвы. Усе спартыўныя пляцоўкі абсталяваны па апошнім слове тэхнікі.
Мы прымаем гасцей, удзельнікаў чэмпіянату і балельшчыкаў. Мы таксама і краіна-ўдзельніца мундыяля. У нашай зборнай лепшыя футбалісты. Яны годна выступяць на чэмпіянаце. Увесь свет адзначае 100 гадоў з часу правядзення самага першага чэмпіянату. І мы, уся Беларусь, з гонарам прымаем гэты 24 турнір у сябе. У нашай краіне вельмі шмат увагі надаецца развіццю футбола. Галоўнае верыць у сябе і ў сваю краіну. І Беларусь стане гаспадыняй мундыяля!
Змачынскі Ілля, 2 “М” клас, ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”