Гуляем і перамагаем
Сябры, ці любіце вы спорт? Пэўна ж, так! З 21 па 30 чэрвеня 2019 года Беларусь гасцінна прымае ІІ Еўрапейскія гульні. Больш за 4 тысячы спартсменаў з 50 краін Еўропы прыедуць да нас, каб спаборнічаць у 23 дысцыплінах і 15 відах спорту. Аэробіка, гімнастыка, барацьба, веславанне на байдарках, настольны тэніс і бадмінтон, стральба, веласіпедны спорт, баскетбол і пляжны футбол… і нават скокі на батуце — выбірай, наш юны чытач і будучы чэмпіён, што табе больш даспадобы!
Вясёлкаўцы разам з усімі беларусамі — маленькімі і дарослымі — заўзеюць за нашых спартсменаў і радуюцца кожнай нашай перамозе. Спадзяёмся, што хтосьці з вас, сённяшніх школьнікаў, зусім хутка стане сапраўдным чэмпіёнам, гонарам нашай Беларусі, і заваюе шмат высокіх узнагарод!
Вася Вясёлкін
Я краінай роднай ганаруся
І на “Вясёлку” — падпішуся!
Падпісацца на любімы часопіс можна ў аддзяленнях Белпошты і Белсаюздруку да 25-га чысла кожнага месяца. Індэкс індывідуальных падпісчыкаў 74845, ведамасных 748452.