Кропля
Среда, 26.06.2019 10:24. Рубрика: Вершы
Хуценька, хутка дожджык пральецца.
Хмара вісіць — дакрануцца рукамі.
Ліпа духмяная як страпянецца!
Быццам дзіця, што пабачыла маму.
Вось яна, першая кропля, упала,
І заіскрылася ўсё, што навокал.
Яркая, быццам брыльянт, зайграла,
Радуе сэрца, радуе вока.
Сетка дажджу засланіла падворак,
Як слёзы, цякуць ручаінкі з рабіны.
А перад хмарай — раздолле-прастора,
Якой яна кожную кроплю павінна.
Вялікая моц, хаця кропля малая,
І самы жаданы бальзам для жывога.
Дожджык ільецца, звініць і гуляе.
Нябёсам хвала і магутнаму Богу.
Юры Гусеў
Пераклад з рускай мовы Вікі Трэнас