Крылатая радасць
Вторник, 25.06.2019 07:21. Рубрика: Вершы
САЛАВЕЙ
Яшчэ не падаюць на дол
Пялёсткі адцвітаць,
Вясна і ў сэрцы, і наўкол,
І ён у садзе навасёл, —
Як тут не заспяваць!..
ГАРЭЗА
А хто гэта, а хто там
Сваволіцца з чаротам?
То затрашчыць насмешліва,
То стоіцца нячутна,
То мільгане паспешліва
Паміж трысцінак гнуткіх:
Уверх і ўніз, а потым
Налева і направа…
Жыве — сабе ў ахвоту,
Чароту — на забаву.
Пагойдвае мятлушкі,
Як ветрык, лёгкім дотыкам…
А то — гарэза-птушка:
Вяртлявая чаротаўка.
Васіль Зуёнак