Вершы Марыі Вяйцяхоўскай
Понедельник, 24.06.2019 14:16. Рубрика: Вершы
Пеўнік і сабака
Выхваляўся пеўнік важна:
— Я адзіны прынц адважны!
Тут вільнуў хвастом сабака:
— Ах, малы ты небарака!
Каб цябе не вартаваў,
У лапы ліскі ты б папаў.
Курка і качаняткі
Пасля дожджыка ля хаты
Убачылі качаняты
Лужыну глыбокую,
Паплылі з ахвотаю.
Ахапіў курку страх!
Ахапіў курку жах:
— Ко-ко-ко! Куд-куды?
Вы вылазьце з вады!
На шум качка прыбягала.
Качка курку суцяшала:
— Не патонуць качаняткі,
Бо на іхніх лапках — ласткі.