Недзіцячыя задачкі (частка 5)
Прывітанне, сябар! Спадзяемся, мінулым разам табе давялося паламаць галаву над задачкамі? Мы ўпэўнены, што ты развязаў іх усе да адзінай і гатовы да новага мазгавога штурму. Наперад!
Задача 1
У дзвюх лісічак-сястрычак на дваіх мелася 14 цукерак. Пасля таго, як малодшая з’ела 3 цукеркі, старэйшай далі 5 цукерак, і ў лісічак стала цукерак пароўну. Колькі цукерак было ў кожнай сястрычкі ад пачатку? (Падказка: вызначы, колькі цукерак засталося пасля таго, як малодшая з’ела свае цукеркі, а старэйшай далі новыя.)
Задача 2
На стале ляжала каробка з цукеркамі. Саша ўзяў адтуль чацвёртую частку, потым трэцюю частку ўзяла Маша. Праз некаторы час Ваня ўзяў з каробкі палову цукерак, якія там былі, і ў каробцы засталося 6 цукерак. Колькі цукерак было ў каробцы ад пачатку? (Падказка: рашайце задачу з канца, г. зн. з таго моманту, як цукеркі з каробкі ўзяў Ваня.)
Задача 3
Сонца ўзышло а 6-ай раніцы. Калабок прачнуўся, скочыў з падаконня і пакаціўся па сцяжынцы. Сонца зайшло а 8-ай увечары. Калабок залез на пянёк, соладка пазяхнуў і заснуў. Колькі гадзін падарожнічаў Калабок? (Падказка: падзяліце час падарожжа Калабка на 2 часткі: перад і пасля 12-ай гадзіны.)
Удачы табе! І абавязкова дасылай нам на конкурс свае рашэнні! Поспехаў!
Алег Мельнікаў
Адказы на задачы, апублікаваныя ў красавіцкім нумары (частка 4): №1 — 9 манет; №2 — так, Вавёрачка перамагла ў спаборніцтвах.