На Нёмане
Вторник, 4.06.2019 19:33. Рубрика: Культурны маршрут "Мая Беларусь"
Толькі на ранішнім небе
Першы прамень заблішчыць,
З татам збіраемся хутка
Рыбу на Нёман лавіць.
Мост побач з паркам Румлёўскім,
Ехаць не трэба далёка.
Знойдзем прыгожае месца,
Хоць рыбакоў ужо многа.
Сонейка хутка ўзыходзіць,
Вуды ўжо рыбу чакаюць,
І за паклёўкай паклёўка
Наша вядро напаўняюць.
Стаў крыху чутны гудочак,
Зблізіўся з намі – раве!
Гэта з людзьмі параходзік
Хутка на рэчцы плыве.
Хвалі нам шкоду зрабілі –
Рыба не йдзе. А, нічога!
Будзем глядзець мы навокал,
Песціць і радаваць вока.
У горадзе – і на прыродзе
Птушачкі, зелень буйная,
Сонца ў хвалях іскрыцца –
Радасць ад краю да краю!
Марыя Чугай, Георгій Чугай, 2 “Д” клас, СШ № 34 г. Гродна
Настаўнік Вольга Дудко