Вершы Серафімы Беставай
Понедельник, 3.06.2019 12:29. Рубрика: Вершы
Вясна
Каля яблыні шпакі
Свішчуць, заліваюцца.
На вярбе каля ракі
Коцікі гайдаюцца.
Маразы больш не лютуюць,
Завірухі адгулі.
Сонца промняў не шкадуе,
Абуджае луг, палі.
Пра лета
Прыемна, прахалодна ля берага ракі,
І лётаюць вясёла над лугам матылькі.
А чаго ж так лёгка матылёчкам мілым?
Ад таго, што сонейка добра грэе крылы,
Ад таго, што ў лузе вельмі многа кветак,
Ад таго, што кветкі пахнуць смачна летам.