Памяць пра дні вайны
Мой прадзед Барыс Рыгоравіч Мянчэня 1934 года нараджэння, не ваяваў, не быў вязнем, ён быў звычайным
хлопчыкам. У 1941 годзе яму было 6 гадоў.
Тулілася ў лясах пад Магілёвам вёсачка Мачынск. Мужчыны пайшлі ў партызанскі атрад, засталіся адны жанчыны і дзеці. Памерла ад тыфу маці, а пазней у баі загінуў бацька. На руках у 15-гадовай сястры Марыі засталіся чацвёра братоў. Хату спалілі немцы, нехта аддаў ім старэнькую лазню, у ёй і жылі. А ўжо як жылі — і ўявіць страшна.
У нашай сям’і дагэтуль захоўваецца даведка, выдадзеная камандзірам партызанскага атрада, аб тым, што сям’я лічылася партызанскай. А немцы часцяком ладзілі аблавы. Аднойчы, калі карнікі наляцелі на вёску зусім нечакана, сястра схапіла старэйшых хлапчукоў за рукі, а самага малодшага накрыла старой перавернутай бочкай, сунула кавалак хлеба і загадала сядзець ціха-ціха. Увечары немцы сышлі, забраўшы з хат усё лепшае. Калі вяскоўцы вярнуліся — ніхто і не спадзяваўся знайсці хлопчыка жывым. Ды толькі не было чаго браць у самым бедным на ўсю вёску двары. Немцы туды не пайшлі, і на старую бочку не звярнулі ўвагі. Так і сядзела дзіця, спалоханае, ашалелае, але жывое!
Успаміны пра страшныя дні выліліся ў кнігу “Такое няпростае жыццё”, якая выйшла ў 2012 годзе.
Анастасія Тылец, 2 “Д” клас, гімназія № 5, г. Віцебск