Лесвічка загадак
Вторник, 28.05.2019 19:21. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
- Прыйшла чорна маці. Усіх паклала спаці.
- Сіняя пасцілка ўвесь свет накрыла.
- Стукае, грукае, а нідзе не відаць.
- I тонкі, і доўгі, а з травы не відаць.
- Распластала птушка крылы, ажно сонца засланіла.
- Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады.
- Вадкае, а не вада, белае, а не снег.
АДКАЗЫ: ноч, неба, гром, дождж, хмара, сонца, малако.