Чытайма новае, вясёлае, па-беларуску!
Понедельник, 27.05.2019 09:15. Рубрика: Літаратура
Дружа, скажы, ці любіш ты чытаць вясёлыя вершы з прыгожымі карцінкамі? Мы ўпэўнены, што так! Значыць, табе спадабаюцца новыя кнігі, якія пабачылі свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Першы зборнік вершаў, пра які мы раскажам, мае назву “Багоўка”. Яго напісаў сучасны беларускі аўтар Уладзімір Сіўчыкаў, аформіла мастак Анастасія Лісавец, і выйшла кніга ў серыі “Нашым дзеткам”. У ёй ты зможаш прачытаць забаўныя рыфмаванкі пра навакольны свет.
А ў серыі “Жывая класіка дзецям” з ілюстрацыямі Алены Саковіч выйшла кніга выбраных вершаў Максіма Танка “На вясёлкавым кані”. Ёсць там словы і пра вашага любімага Бусю:
Выйшаў бусел пагуляць.
З’еў рапухаў 25.
Дваццаць пяць ці дваццаць шэсць?
Збіўся з ліку і не есць.
Чытайма беларускае!