Я тут жыву (працяг)
Волат
Не самазвал, а цэлы дом —
Чатырыста з паловай тон!
Такіх — вы майце на прыкмеце —
Не знойдзеце па ўсёй планеце!
Займальныя вандроўкі па Беларусі
БЕЛАЗ — што гэта?
Адказ ведае кожны школьнік.
І ўсё-такі давайце ўзірнемся,
услухаемся ў слова-дзіва.
БЕЛ — Беларусь, Беларускі.
АЗ — старадаўняя назва літары “А”.
Што атрымліваецца?
У Беларусі на загалоўную,
першую літару алфавіта
ёсць свая расшыфроўка:
А — ўтамабільны
З — авод.
Яго, волата-самазвала,
Зрабілі ў беларускім горадзе Жодзіна.
Уявіце : дзвесце гадоў назад
тут была вёсачка,
а ў ёй — 12 ямшчыкоў і 41 конь.
Сёння БЕЛАЗаўцы робяць машыны,
якім няма раўні ў свеце.
Першы самазвал вёз 25 тон грузу.
Апошні — 450 тон!
Не самазвал,а цэлы цягнік.
Майстры БЕЛАЗа здзівілі
расіян і казахстанцаў,
амерыканцаў і мараканцаў,
індусаў, немцаў, французаў…
Нават мясцовая рэчачка Пліса
штодня дзівуецца,
як жодзінцы заваёўваюць кантыненты.
БЕЛАЗ —
АЗ—алочаны ўзнагародамі,
Аз—ораны славаю,
Аз—адачаны рабіць новых асілкаў.
БЕЛАЗаўцы ідуць на завод з радасцю!
БЕЛАЗаўцы вяртаюцца дамоў з гонарам!
Ёсць на карце Беларусі БЕЛАЗ
БЕЛАЗ — маленькая краіна ў межах
малога горада Беларусі Жодзіна.
Яго плошча — 133 гектары зямлі.
Там здзяйсняюць планы
канструктараў 14 тысяч
БЕЛАЗаўцаў.
Задача: Колькі вучняў можа павезці кар’ерны самазвал 450-тоннік, калі сярэдняя вага аднаго вучня сорак кілаграмаў?
Ці не памесціцца ўся ваша школа ў адзін БЕЛАЗ?
Дамашняе заданне:
- Колькі кіламетраў ад Мінска знаходзіцца БЕЛАЗ?
- Які рабочы стаж у Беларускага аўтазавода?
- Што можа рабіць самазвал-безпілотнік, які сабралі на заводзе? Як вы яго ўяўляеце?
- Разгадайце загадку рабочага-белазаўца: “ Наш 450-тоннік на чатырох сланах трымаецца”