Якім будзе БелАЗ у 2030 годзе? Мяркуюць дзеці…
Мара
Я лічу, што БелАЗ будзе прыгожым. І машына сама зможа прыехаць да свайго гаспадара. Калі патрэбна пераправіцца на другі бераг ракі, то БелАЗ мае такую магчымасць. Ён зможа плаваць.
Рамантаваць машыну не патрэбна — яна ўсё зробіць сама. Гэта пакуль што толькі мара. Але хто ведае, што можа быць у 2030 годзе.
Багдан Шылко, 8 гадоў
Машына будучага
Якім будзе БелАЗ? Самае галоўнае, каб ён быў зручным. Такім, каб любы чалавек мог ім кіраваць: і мужчына, і жанчына. Колер машыны змяняецца аўтаматычна пад настрой вадзіцеля. Калі ў машыне паломка, то камп’ютар сам падкажа, як з ёй справіцца. Паліва не спатрэбіцца. Запраўляць БелАЗ можна таблеткай не выходзячы з салона. Адна таблетка на 100 км. Вось такая машына будучага!
Вера Грыбко, 9 гадоў
Беспілотны аўтамабіль
Я ўяўляю, што машыны будучага адрозніваюцца ад цяперашніх машын. Яны змогуць абыходзіцца без вадзіцеля. Калі раптам вадзіцелю стане дрэнна ў дарозе, яго зможа замяніць аўтапілот. Шкло ў кабіне настолькі вялікае, што бачна ўсё-ўсё навокал.
Машына не забруджвае навакольнае асяроддзе. Менавіта такім я бачу БелАЗ. Засталося толькі пачакаць гэтай будучыні.
Арцём Губар, 8 гадоў