Недзіцячыя задачкі (частка 4)
Прывітанне, мой юны разумнік! Яшчэ адзін месяц праляцеў, і ты, пэўна, засумаваў без цікавых і нялёгкіх задачак? Не хвалюйся, я падрыхтаваў для цябе новыя. Гатовы? Тады наперад!
Задача 1
Зайчык і Вавёрачка зайшлі ў краму купіць марозіва. Але ў Вавёрачкі не хапала 7 капеек, а ў Зайчыка — 3. Калі звяркі склалі свае манеты, ім усё адно не ўдалося паласавацца марозівам. Добра, што ў краму зайшоў Вожык, у якога аказалася яшчэ адна манета. Ён даў яе сваім сябрам, і пакупка адбылася. Колькі каштуе марозіва? (Падказка: вызначыце, колькі манет магло быць у Вавёрачкі, калі ў Зайчыка не хапіла на пакупку 3 манеты. Разгледзьце ўсе варыянты з улікам таго, што Вожык прапанаваў сябрам памагчы сваёй манетай).
Задача 2
Вавёрка і Зайчык удзельнічалі ў конкурсе на найлепшага знаўцу лесу. Конкурс складаўся з васьмі заданняў. За перамогу ўдзельнік атрымліваў 3 балы, за нічыю — 2, за паражэнне — 1. Вавёрачка набрала 18 балаў. Ці сталася яна пераможцам конкурсу? (Падказка: вызначыце, колькі балаў атрымліваюць два ўдзельнікі ў суме за кожнае заданне, незалежна ад яго зыходу).
Дзейнічай! Чакаем тваіх правільных адказаў і рашэнняў!
Адказы на задачы, апублікаваныя ў сакавіцкім нумары (частка 3): №1 — 3000 рублёў; №2 — у тры разы; №3 — напоўнім вядро з дапамогаю слоіка. Пасля двух пераліванняў у вядры будзе 6 літраў вады, пасля трэцяга — 7 літраў, а ў слоіку застанецца 2 літры. Выліваем гэтую ваду ў каструлю, а потым наліваем туды яшчэ 3 літры са слоіка.
Больш задачак, а таксама адказы на гэтыя шукайце ТУТ.