Вершы Васіля Жуковіча
Среда, 8.05.2019 14:16. Рубрика: Вершы
АДУВАНЧЫКІ
Залатыя зорачкі
Ззяюць на зямлі –
Гэтак адуванчыкі
Ярка расцвілі.
ЗДЗЕЙСНЕНАЯ МАРА
Каб мілыя птушкі
Наш двор не міналі,
Мы з татам шпакоўню
Для іх змайстравалі.
У садзе шпакоўня,
Пра што я так марыў!
Там шпак з гаспадыняй –
Сямейная пара.
Прыгожы дамочак
Жыльцамі заняты,
І выглянуць хутка
Адтуль птушаняты.
У ЛЕСЕ
Улетку бываю,
У лесе я з ранку:
Там гожа спяваюць
І дрозд, і заранка.
Расінкі на красках
Брыльянтамі ззяюць,
І лецейка ласку
Рамонкі вітаюць.