Бусева школка. Фігуры
Вторник, 7.05.2019 12:04. Рубрика: БУСЯ
ВУГАЛ, ТРОХВУГОЛЬНІК, АВАЛ
Прывітанне, даражэнькі! Адразу скажу: усё пачынаецца з кропкі.
Зраблю адразу загатоўку —
Пастаўлю цвёрда кропку зноўку,
Рысую я адну прамую,
І з кропкі зноў вяду другую.
У нас атрымалася новая фігура, якая называецца вугал.
Ужо нарысаваў? Малайчына! Зараз мы намалюем трохвугольнік! Ведаеш, чаму ён так называецца? Правільна, бо ў трохвугольніка тры вуглы! Злучы ўсе кропкі на малюнку і атрымаеш трохвугольнік.
І апошняя на сёння фігура — авал. Авал падобны да круга, толькі авал больш выцягнуты і сплюснуты. Паглядзі на малюнак і расфарбуй авалы.
А на гэтым малюнку адшукай трохвугольнікі