Чапля шэрая
Четверг, 2.05.2019 10:55. Рубрика: Вершы
Чапу-ляпу, па вадзе
Птушка шэрая брыдзе,
Хай там спёка, хай там слота –
Жыць не можа без балота!
На балоце есць і п’е.
Ногі доўгія ў яе,
А яшчэ даўжэзны нос.
(Дзюбаю птушыны нос
Называецца ўсур’ёз).
Гэта чапля тут жыве
Год за годам – цэлы век.
Ля вады гняздо будуе,
Не гаруе, не бядуе –
Чаплянят сваіх гадуе,
Чапаць вучыць іх і лётаць
Ды любіць сваё балота.
Ні сюды і ні туды
Шэрай чаплі без вады.
Васіль ЖУКОВІЧ