Вершы Васіля Зуёнка
Пятница, 26.04.2019 12:29. Рубрика: Вершы
ЦЕЦЯРУК
Не кажы, што ён балбоча —
Гэтым голасам ён хоча
На ўвесь бор і баравіны
Даць сігнал пра паядынак,
Пра вясёлае ігрышча
На вясновым такавішчы
Абвяшчае, як трубой:
— Гэй, выходзьце на двубой!
КУЛІК-САРОКА
Дзе такога браць на ўлік?
Як па дзюбе — ён кулік.
А зірнуць з другога боку:
Па адзенні — ён сарока.
Так і гэтак разважалі
І, нарэшце, запісалі:
Каб спыніць гэту мароку,
Будзе хай: кулік-сарока!