Среда, 17.04.2019 18:38. Рубрика:
Вершы
Ах, якое сонейка
Зранку над зямлёй,
Над дваром, над лаўкай
І над галавой.
Пад сонцам шчокі лялек
Румяняцца ярчэй.
На сонцы ззяе мячык
І ловіцца ямчэй.
І сонейка нібыта
Вялізны цёплы мяч,
Хаця яго не зловіш,
Пусціўшыся наўскач.
Еўдакія ЛОСЬ