Я выпускаю птушак
Вторник, 9.04.2019 20:00. Рубрика: Апавяданні
Спяшалася з лесу ў горад і, ад’язджаючы, забыла выпусціць з веранды сінічку. Заляцела ж неяк праз дзірку ў шыбіне!
Вяртаюся дамоў, адмыкаю дзверы ў дом — на верандзе сініца, яшчэ і верабей з ёю, пралез, відаць, тым жа шляхам, ад марозу ўцякаючы. Птушкі пырхаюць пад столлю, б’юцца дзюбкамі ў белыя шыбы, за якімі так зманліва блізка — вольны лясны абшар.
Расчыніла дзверы — вераб’я толькі і бачыла, куляй вылецеў проста ў хмыз! А сініца ніяк не магла здагадацца, каторыя — дзверы…
Вось дурнічка!
І на волю гнаць трэба!
Еўдакія ЛОСЬ