Недзіцячыя задачкі (частка 3)
Прывітанне, мой юны матэматык! Спадзяюся, ты развязаў задачкі з папярэдніх нумароў? Вось і цудоўна! Наперадзе нас чакаюць новыя.
Задача 1
Трое братоў атрымалі ў спадчыну 2 аднолькавыя дамы. Каб ніхто са спадкаемцаў не пачуваўся пакрыўджаным, старэйшыя браты ўзялі сабе кожны па доме, а малодшаму выплацілі грошы — кожны па 1000 рублёў. Колькі каштуе кожны дом? (Падказка: вызначы, што атрымаў у спадчыну кожны брат).
Задача 2
Вавёрка дабягае ад свайго дома да школы за 12 хвілін, а Заяц дабягае ад яе дому да школы і зваротна за 8 хвілін. У колькі разоў хуткасць Зайца большая за хуткасць Вавёркі? (Падказка: параўнайце, за колькі хвілін Вавёрка і Заяц прабягаюць аднолькавую адлегласць).
Задача 3
Як з дапамогаю 7-літровага вядра і 3-літровага слоіка Вавёрцы наліць у каструлю 5 літраў вады? (Падказка: спачатку напоўніце вядро з дапамогаю слоіка).
Поспехаў табе! Дасылай свае рашэнні нам у рэдакцыю!
Алег Мельнікаў
Адказы на задачы, апублікаваныя ў лютаўскім нумары (частка 2): №1 — тры дні і дзве ночы; №2 — 6 кіламетраў на гадзіну; №3 — за сем хвілін.
Больш задачак, а таксама адказы на гэтыя шукайце ТУТ.