Вясновыя напевы
Четверг, 4.04.2019 19:30. Рубрика: Вершы
Цяпло растопіць путы
Павевамі вясны.
Яшчэ пануе люты,
Ды ўжо канец зімы.
Сцякаюць ручаінай
Апошнія снягі,
Вясна ідзе Краінай
У край мой дарагі.
Хай спраўдзяцца надзеі
На шчасце, на ўраджай!
Вясновыя напевы
Прыйшлі ў родны край.
Жыццё ідзе па крузе,
Праменне сонца льецца.
Прачніся, любы дружа,
Зірні ў сваё акенца!
Рыгор Бабчанок