Вершы Уладзіміра Мазго
Среда, 3.04.2019 15:05. Рубрика: Вершы
ВЯСНА
Цяплеюць сонца промні —
І растаюць ільды.
Вясна пяе ў шпакоўні
На розныя лады.
Лясы і пералескі
Святочна расцвілі:
Сагрэлі нас пралескі
Усмешкамі зямлі.
ФАНТАЗІЯ
— Ля Зэльвы
Пасвяцца ільвы.
Напэўна,
Бачылі іх вы?
— Жывуць за Слонімам
Сланы,
Такія слаўныя
Яны…
— Тут Афрыка
Ці Азія?..
— Багатая фантазія!