Краіна вялікіх магчымасцей
Наша краіна мае сваю нацыянальную культуру, у яе шматвяковай гісторыі крыюцца вялікія магчымасці.
Я лічу, што ў 2030 годзе навукоўцы знойдуць лекі ад многіх хвароб, якія зараз лічацца цяжкімі і невылечнымі. Створаць ген, які зможа працягваць жыццё.
Па вуліцах усіх беларускіх гарадоў будуць курсіраваць беспілотныя электрамабілі, электробусы. На ўсіх аўтадарогах з’явяцца падзарадкі для электратранспарту. У дапамогу людзям будзе створана шмат робатаў. Жыхары Беларусі будуць карыстацца біяметрычнымі электроннымі дакументамі.
Імкліва вырасце рынак арганічных, экалагічна чыстых прадуктаў. Будуць вынайдзены новыя віды насення, больш устойлівыя да розных шкоднікаў і хвароб, а жывёл будуць гадаваць больш эфектыўна.
Беларусь і далей будзе спартовай краінай, у якой з’явіцца яшчэ больш магчымасцей для дасягнення найвышэйшых вынікаў.
У нашай краіне жывуць і будуць жыць адукаваныя, культурныя, таленавітыя, ветлівыя, вясёлыя, добрыя людзі.
Дар’я Дудзіч,
аг. Людзяневічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобл.
Дарагія сябры! Дзякуем вам за творы і малюнкі, якія вы дасылаеце нам у рэдакцыю для Васі Вясёлкіна і МУРа на конкурс “Мая Беларусь у 2030 годзе”. З радасцю чакаем новых работ!