Пераможцай конкурса «Мой лепшы сябар і я» стала Яна Кавалеўская
Конкурс «Мой лепшы сябар і я» завяршыўся! Што ж, падвядзём вынікі. Прыемна, што да першага конкурса на сайце даслалі 23 фотаздымкі.
За першае месца ў фінале спрачаліся 6 удзельнікаў. Яны былі абраны шляхам галасавання на вясёлкаўскім сайце.
З шэрагу фіналістаў выявіўся пераможца. Ім стала Яна Кавалеўская. На здымку яна і яе лепшы сябар Канстанцін.
Але сумаваць аб тым, што вы не перамаглі, не патрэбна. «Вясёлка» ўзнагародзіць усіх удзельнікаў, нават тых, хто не прайшоў у фінал.
Пераможца атрымае падпіску на часопіс на 6 месяцаў, а таксама цацку ад Васі Вясёлкіна.
Віншуем Яну Кавалеўскую і яе сябра з перамогай!
Удзельнікаў просім звяртацца за прызамі ў рэдакцыю. Звязацца з намі можна праз электронную пошту veselka.by@gmail.com, а таксама па тэлефонах: 8017 200 92 61, 80293949957, 80293890057.
Віншую пераможцу!
Сапраўды здымак цікавы! Але мне здаецца, што ўсе вельмі цудоўныя!