Бусеў слоўнічак. Літара Ы
Четверг, 7.03.2019 15:10. Рубрика: БУСЯ
Не шукай, усё дарма:
Слоў на Ы зусім няма,
Бо заўжды мы пішам Ы
Ці ўнутры слоў, ці ў канцы:
Крылы, мыла, добры, злы,
Крыга, плыт, грыбы, буслы.
Разам з Бусем паўтары
Словы, у якіх ёсць Ы.
Тэкст Святланы БОГУШ