Лічылкі
Четверг, 21.02.2019 11:09. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Карова
У бабулі ёсць карова
З галавою каляровай
З капытамі і нагамі
І з прыгожымі рагамі.
Да пытання хто гатовы,
Калі ласка, моўце слова:
Колькі мае ног карова?
Колькі ёсць на ёй рагоў?
І пытанне паміж намі:
Што ў яе там з капытамі?
Кот
Паласаты і кудлаты,
Мышак ловіць кот вусаты:
Па адной ды кожны дзень.
Колькі ў тыдзень? Роўна… (сем)
Дзед БЯЛЫН