Недзіцячыя задачкі (частка 1)
У казачным лесе жывуць незвычайныя звяры: Вавёрачка, Сава, Зайчык, Вожык і іншыя. Іх улюбёны прадмет у лясной школе — матэматыка. Таму не здзіўляйся, дружа, што яны ўвесь час займаюцца рознымі вылічэннямі і рашаюць задачы. Паспрабуй і ты развязаць хоць адну такую задачку.
Гатовы? Тады слухай!
Задача №1
Вожык і Зайчык пілуюць бервяно. Яны зрабілі 5 распілаў. Колькі атрымалася цурбалкаў?
Задача №2
Гадзіннік адбівае 3 удары за 6 секунд. За колькі секунд яны зробяць 9 удараў?
Задача №3
На чыгуначную станцыю, якая знаходзіцца ў 2 кіламетрах ад заапарку, павялі Слана. У той самы момант са станцыі насустрач Слану выбегла Моська. Яна дабегла да Слана, цяўкнула на яго і зноўку пабегла на станцыю. Потым яна яшчэ раз падбегла да слана, цяўкнула і пабегла назад. Так Моська бегала, пакуль Слон не прыйшоў на станцыю. Моська рухалася ўтрая хутчэй за Слана. Якую адлегласць прабег сабака?
Рашэнні і адказы шукайце ТУТ.
Поспеху вам, юныя матэматыкі!