Крынічкі
Вторник, 5.02.2019 10:09. Рубрика: Вершы
Крынічкі, ціхія крынічкі,
Як я люблю вас, як люблю!
Жывы струменьчык невялічкі
Мне апявае ўсю зямлю.
З паклонам схілішся напіцца —
I раптам спынішся, замрэш:
Як быццам з гулкае зарніцы
Табе адкрыецца бязмеж,
Гадоў світанні, пошум алы,
Нязнаны нейкі свет святла…
А то ж крыніца нагадала
Твой шлях і ўсмешкай абдала.
Кастусь КІРЭЕНКА