Снегіры
Понедельник, 4.02.2019 10:00. Рубрика: Вершы
Заснулі белыя палеткі.
Мароз загрукаў на двары.
Зірнеш з акна:
нібыта кветкі,
на сініх вербах снегіры.
Надзьмуты важна птушак воллі…
У шуме строгай сумятні
ані забудуцца ніколі
дзяцінства снежаньскія дні.
Сіло стаяла ля дубровы.
Бяжы… Узрушана, бяры
трапёткі, вогненна-пуховы,
жывы кавалачак зары!
Анатоль ВЯЛЮГІН