Пятница, 1.02.2019 07:55. Рубрика:
Вершы
Такая схованка ў савы —
Малюнак Аксаны Аракчэевай
Ні тулава, ні галавы:
Закрыла дрэва шатамі.
І хоць сава вушатая,
Дык жа не бачна і вушэй!
Затое вочы, як жарынкі,
Гараць, — нібы сама ялінка
Глядзіць — за цішыню цішэй…
Васіль ЗУЁНАК